Чарговы артыкул у сёмым нумары – на тэму экалогіі!

🌎 Жыццё на нашай планеце працякае дзякуючы складаным структурным працэсам. Яны маюць розны маштаб і не заўсёды відаць чалавечаму воку з прычыны глабальнасці і часовае працягласці. Напрыклад, кругазвароты рэчыва і энергіі, якія існавалі яшчэ да з’яўлення жывых істотаў. А ёсць і больш блізкія ды зразумелыя звычайнаму чалавеку: магчымасць дыхаць свежым паветрам, піць чыстую ваду, спажываць ежу.

🔰 Экасістэмныя паслугі – бясплатныя выгоды ад навакольнага асяроддзя і правільнага функцыянавання экасістэмаў. Гэта ўсё, што мы атрымліваем ад прыроды.

Што ў артыкуле раскрые Фуліго Сэпціка? 👇🏻
🗂Класіфікацыя экасістэмных паслуг і іх навуковае вывучэнне
Роля экасістэмаў у гарадах 🏙
📈Як у Беларусі разлічваюць вартасць экасістэмных паслуг
Праблемы працы з паслугамі прыроды💧

🌻Мастацкае афармленне Ганны Сімонік
Здымкі аўтарскія 📷
✨Тэкст рыхтавала вучаніца Рэдактарскае школы зіну Аліна Салавейка