На 90% згодны з тым, што тут напісана.

https://justfuckingusehtml.com/

Just fucking use HTML

Stop reinventing the wheel. The web was doing just fine before your bloated frameworks crawled out of the sewer.

Just fucking use HTML
@krz так, але... Лухта. Ну то бок, я згодны што мір быў бы лепшым, калі б вэб быў на HTML, праграмы для камп'ютэра і тэлефонаў таксама пісаліся без фрэймворкаў і бібліятэк і займалі б некалькі кілабайт на діску (не лічачы медыя) і ўсё такое.
Але ж ніхто цябе не возьме на працу, калі ты ведаеш толькі HTML. Амаль нікога не турбуе што ты зрабіў усё рукамі за месяц, калі сын мамінай сяброўкі зрабіў гэта на вордпрэсэ з тонай плагінаў за пару вечароў і ён крыва выглядае у Brave.

@xzfantom Ну Богу Богава, Кесару Кесарава. Калі на рабоце патрабуюць, то я зраблю хоць на Рэякце, хоць на Ангуляры. Калі рашэнне не за мной, то я зраблю, што просяць — бо я люблю есці і мець дах над галавой.

Але калі рашэнне за мной, я зраблю прасцейшымі метадамі.

@zmicier і часта здараюцца заказы на простыя сайты, якім дастаткова толькі гэтых тэхналогій?
У мяне амаль такога няма - бэкенд апі асобна, франтэнд - асобна і ўсякае такое ўзаемадзеянне.
Быў выпадак, калі папрасілі просты сайт без бэкэнда, я яго і зрабіў вось так проста, без JS. Потым, канешне, аказалася што яго трэба запіхнуць у Wordpress, а шаблонізатар таго не ведае адносна новых, але ўжо распаўсюджаных, фішак CSS. Упіхнуў як static файлы з перанакіраваннем з галоўнай старонкі, але ж капцы.

@xzfantom Я не спрабаваў браць камерцыйныя заказы, мінаючы фірму (ды і кантракт такое забараняе).

Для некамерцыйных рэчаў, над якімі я працаваў, прасуваў простыя рашэнні.

@zmicier @xzfantom чым прасцей механізм, тым менш ён ламаецца.
@alvarlega @zmicier згодны, але ж у той жа час простыя рашэнні часцей за ўсё працуюць толькі ў простых выпадках. Чамусьці мы не едзем на ровары (ёсць выключэнні) 1500км, а ляцім на самалёце, які настолькі складаны, што на ўсю зямную кулю ёсць пара вытворцаў.
Калі трэба статычны сайт, які ніхто акрамя цябе чапаць не будзе (ды і ты праз месяц забудзеш дзе там што і як) - HTML і CSS дастаткова.
Яшчэ прасцей запосціць у ТГ ці ФБ - нават разбірацца не трэба.
@xzfantom Гэта ўсё так, але часта інструменты вялікіх кампаній, зробленыя для іх патрэб, некрытычна пазычаюцца ў значна меншыя праекты, у якіх патрабаванні зусім іншыя і нешта значна прасцейшае было б куды дарэчнейшым. І такое сустракаецца часта.
@zmicier такое сустракаецца на кожным кроку. Можна на гэта скардзіцца бясконца, але ж прычыны таксама відавочныя. Калі нехта кажа што можна проста адкрыць блакнот і ў ім напісаць цэлы сайт, то ён крыху крывіць душой. Так, можна зрабіць і нават добра зрабіць, але ў большасці выпадкаў гэта будзе нешта прымітыўнае. Сучасны CSS вельмі магутны, але патрабуе ведаў і даволі спецыфічных. Іначай будзе нешта з пачатку 2000х. Так можа лепей узяць гатовы шаблон і вывучыць яе карыстацца шаблонізатарам?
@zmicier ну так, гэта таксама магчыма, але ўжо патрабуе крыху больш ведаў і ўвогуле трэба жаданне так рабіць. Хто хоча - той робіць, шмат прыкладаў. Болшасць ідзе ў вордпрэс ці яшчэ куды.
З іншага боку студыя - дызайнер, сіньёр распрацоўшчык і некалькі мідлоў-джуноў на падхваце. Яны выкарыстоўваюць стэк з рэактам для сайтаў рознай ступені складанасці. Будуць лі яны марнаваць час на новы стэк, калі працуе і так? Ну залежыць ад ліда, у асноўным гэтым ніхто займацца не будзе.
@zmicier ну і апошняе - той для каго гэта ўсё робіцца. Карыстальнік. Ці турбуе яго тое што сайт спажывае шмат памяці? Ды ён хутчэй будзе скардзіцца на браўзеры, а не сайт. Што ён адкрываецца за 2 секунды, а не вокамгненна? Ну можа крыху. Дастаткова гэтага каб ён закрыў укладку? Ну неяк людзі сядзяць у Фэйсбуку мільёнамі, а гэта вельмі жудасны сайт як па мне.
Таму і будзе як ёсць і нават горшай. Большасці проста начхаць, такая рэальнасць.

@xzfantom Ну гэта рэальнасць пры капіталізме, не рэальнасць увогуле. Капіталізм не матывуе рабіць добра.

Але можна (і трэба) патрабаваць большага.

Калі б у цэну рэсурсаў быў уключаны не толькі кошт іх дабывання, але і даўгатэрміновыя наступствы, то выгадней было б аптымізаваць рэчы. Калі б усім, хто дабывае металы і будуе камп'ютары, плацілі нармальна, людзі б радзей вырашалі любую праблему пакупкай новага

А калі мы пішам якасныя аптымізаваныя праграмы, мы робім свет лепшым. Гэта таго вартае.

@zmicier Тут можна шмат дыскутаваць і 500 сымбаляў неяк замала)

Капіталізм спрыяе канкурэнцыі, а канкурэнцыя ўжо спрыяе якасці. Іншае пытанне - якія крытэрыі якасці важныя для спажыўца. І гэта рэальнасць у якой мы жывем.
Я люблю OpenSource, але чамусьці існуе праблема ў Linux з даступнасцю для людзей з праблемамі са зрокам - тут здаецца капіталізм не вінаваты, поўны сацыялізм.

Цалкам згодны што трэба рабіць якасна, а неякасна не рабіць, але ж не ўсе праграмісты ідэйныя, гэта толькі праца

@xzfantom @zmicier Недарэчнае параўнанне, тое што ты апісваеш гэта людзі якія робяць працу ў вольны час і не атрымліваюць нічога ўзамен, альбо меншасць, якія нанятыя ў прыватную кантору і атрымліваюць грошы як большасць з нас. Нічога з гэтага не сацыялізм. Сацыялізм гэта арганізацыя ўласнасці ў краіне, а не абстрактнае «забясплатна».
@Anibyl ну не зусім так. Сацыялізм гэта палітычны строй, а на гітхабе не толькі хоббі праекты.
Нехта збірае данаты, камусьці аплочваюць час работы з фондаў. То бок сацыяльна значныя праекты павінны там квітнець, але гэта атрымліваецца толькі ў тых праектаў, каторыя спансуюць ты я ж капіталістычныя кампаніі.
@xzfantom Выбач, але ты блытаеш цёплае і мяккае.
@Anibyl https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%BC
Я тут не кажу пра фізічны свет, а пра лічбавы - ёсць капіталістычныя кампаніі і ёсць FOSS, якім можна валодаць усім і ўсім у яго ўкладацца, атрымлівая бенефіты.
Сацыялізм — Вікіпедыя

@xzfantom @Anibyl Гэта дакладна не «поўны сацыялізм».

Людзі, якія працуюць над FOSS, часта фінансуюцца капіталістамі (бо ўлічваючы расподзел грошай знайсці грошы недзе яшчэ вельмі цяжка), часта робяць гэта для рэзюмэ (што ўплывае на выбар тэхналогій), часта выкарыстоўваюць прапрыетарныя прадукты як прыклады (бо іншых перад вачамі няма), вымушаныя зберагаць сумяшчальнасць з прапрыетарным ПЗ...

FOSS — дзіця капіталізму. У ім ёсць расткі нечага лепшага, але іх трэба вырошчваць.

@zmicier
> FOSS — дзіця капіталізму.

Ну і хай, калі так. Усе мы дзеці капіталізму.
У любым выпадку - надзеі няма %-)

@xzfantom Надзея ёсць.

Я проста кажу, што не варта лічыць, што калі пры капіталізме людзі пасля работы ў вольны час не могуць канкураваць з Майкрасофтам, то гэта нібыта нейкі аргумент на карысць капіталізму.

@xzfantom «Капіталізм спрыяе канкурэнцыі, а канкурэнцыя ўжо спрыяе якасці» — гэта працуе толькі пра тыя характарыстыкі, якія бачныя адразу.

З іншага боку, праблемы пад час доўгага карыстання пры капіталізме заахвочваюцца. Калі тавар у даўгатэрміновай перспектыве працуе дрэнна, то людзі купяць новы.

Калі ж нешта зроблена якасна, то кампанія не можа прадаваць адно і тое ж: калі ўсе патэнцыйныя пакупнікі мецьмуць тавар, кампаніі не зможа прадаваць новыя.

Сапраўднай якасці капіталізм не спрыяе.

@zmicier Ну ў фізічным міры так і ёсць, але ж у лічбавай прасторы ты звычайна падпісваешся на нейкі сервіс, які, звычайна, можаш скасаваць у любы мамент (ну ці з пачатку месяца).
@xzfantom У свеце лічбавых падпісак сервіс спецыяльна робяць у прапрыетарным фармаце, каб калі ты даведаешся пра падводныя камяні, табе ўжо было цяжка перайсці да канкурэнтаў