усе разумею, але дзе мае 6 саше з магнэзіяй, якія я выбрала і аплаціла ўчора ў аптэцы?
аўтапілот, радыска, куды дзеў?
курчы ўначы - вельмі непрыемная штука.
магнэзію знайшла. у кішені штаноў пад насоўкай.
як яно там апынулася - навуке невядома.
Усе роўна , аўтапілот - рэдыска.
паехала з малымі пацукамі да веткі - прышла ў час, але не ў той філіял куды быў запіс, а ў той, куды звычайна ходзім. у выніку спазніліся на 15 хвілін.
З малымі ўсе добра, іх абмацалі, паслухалі і ўпадабалі )
калі што - да вэта хадзілі тры малыя з "нядобрай кватэры" з Заслаўя.
тут вось якраз пра іх і дзяўчцн, у якіх яшчэ добрая сотка такіх малых шукаюць добры дом.
https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/367115
«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы свойскіх пацукоў

Калі кажуць пра выратаванне бяздомных жывёл, перад вачыма паўстае вобраз валанцёраў з мілымі коткамі і сабачкамі

Наша Ніва