Пачаў асвойваць Obsidian.
Звонку нагадвае асабістую вікіпедыю, але сутнасць Obsidian не ў складзіраванні інфармацыі, а ў развіцці мыслення. Спасылкі ствараюцца на аснове ўсвядомленых сэнсавых сувязяў. Падтрыманне сістэмы патрабуе разумення і інтэрпрэтацыі таго, што збіраешся запісаць. Паступова развіваецца ўласная сістэма ведаў. Могуць нараджацца нечаканыя сувязі паміж рознымі праектамі, чаго б не было, знаходзься яны ў ізаляваных папках.

На відэа паказаў, як раслі мае нататкі ў праграме.