Мы чакаем вашага водгуку!

Нам вельмі рэдка пішуць меркаванні пра прачытаныя артыкулы, пра намаляваныя выявы, але мы не сумняёмся, што кожны тэкст і кожная выява – выдатныя! І нагадваем вам, што добрыя словы і словы канструктыўнай крытыкі надзвычай важныя стваральнікам. Знайдзіце хвілінку напісаць нам сваё меркаванне наконт прачытаных нумароў ці асобных артыкулаў!

P.S. працяг у каметарох
#беларускаямова #супольнасць #навука #мастацтва #pamylka #mova #navuka #пабеларуску #намове #мова

І, як гэта ні дзіўна, цяпер асноўная зваротная сувязь для нас – рост падпіснікаў. У нас на сёння 40 падпіснікаў, сябры! Гэта агонь!!! (Нават адзін sugar daddy;) Дзякуй кожнай і кожнаму за перыядычнае падтрыманне зіну і стварэнне падставаў для нашай стабільнай працы! Значыць, годную справу робім. Варта працягваць <3

Нагадваем, што усе нумары можна сцягнуць тут: https://github.com/PAMYLKA-ZIN

Pamyłka Zin

is sci-pop zine in belarusian. Pamyłka Zin has 6 repositories available. Follow their code on GitHub.

GitHub

@PamylkaZin Бадай, пакуль што самы ўлюбёны артыкул пра «беларускага Тэслу», ў якім з навуковымі плынямі пераплецены гістарычныя ды біяграфічныя зьвесткі, прыпраўленыя атмасфэрнымі выявамі. На свой сорам, ня ведаў пра яго раней. Пасьля прагнага прачытаньня ўзьнікла толькі адна эмоцыя — ВАЎ!

Асобная пашана (пра часопіс увогуле) за адсутнасьць памылак друку ды іншых відавочных памылак. Як бы вас не чаплялі, такой якасьці тэкстаў хацелася б пажадаць некаторым сучасным мастацкім выдавецтвам.

@viachaslavic вельмі прыемная зваротная сувязь! Аўтарцы артыкула перададзім вашае захапленне! Вялікі дзякуй, што знайшлі час падзяліцца вашым меркаваннем! (:

Пры нагодзе - мы заўжды радыкая канструктыўным каментарам. Як што, смела пішыце!