Адразу за ім ідзе проста топавы польскі (!) фільм 1981 (!) года з жанру, які зараз вядомы як "11 сяброў Оўшэна".
@Oranzh фігасі
@vozhyk проста неверагодна лёгкі вайб і шыкоўная музыка. І другая частка бонусам
@Oranzh @vozhyk абедзьве часткі класныя.
але асцярожна! у другой частцы ёсьць эпізод з блэкфэйсам 👀
@cat_number_6 @vozhyk ну а ў першай Квінта выкарыстоўвае н-ўорд. Увогуле старае кіно таму і клёвае, бо хер клала на ўсе квоты/вордзінг і проста здымалі кіно

@Oranzh Ва-банк загледжаны да дзірак! У мяне нават як званок на мабіле ўжо мільён гадоў прагістарычны рынгтон з музыкай з ва-банку :) не магу ні на што памяняць 😌

а вы ад таго ж рэжысёра Machulskaha бачылі фільм Vinci? Яго яшчэ называюць Ва-банк 3, але ж гэта самастойны сюжэт. Калі яшчэ не – гранд рэкамендасьён :)

@vichka_ermakova глядзеў. Махульскі - ўвогуле легенда. Вядома, што ў нашым рэгіёне больш вядомая Сэксміссія, але раю паглядзець абодва Кіллеры (першы, як гэта звычайна адбываецца, лепш).

П.С. рынгтон з Ва-Банку стаяў на ўсіх несмартфонаўскіх тэлефонах. Той выпадак, калі гук выкліка не трыгерыць, а расслабляе

@Oranzh дзякуй-дзякуй, запісала ў нататнічак «паглядзець Кіллераў» :)

сёння ад вас злавіла нейкае культуралагічнае комба: і Даўн-хаўс, і Ва-банк, і Гоблінаўскія пераклады. Разварушылі кранальныя ўспаміны – парвало ад настальгіі ў соплі :) дзякуй!

@vichka_ermakova магу параіць тады яшчэ "Zero 2". Першая і трэцяя часткі - апцыянальна, але другая - раз’ёб.