Падзялюся тады і сваёй жудаснай праблемай: мой улюбёны кававы ранішні кубак не атрымліваецца выкарыстоўваць, бо на працы кававарка на 2 паверсе, а я працую на 3, і патрэбен кубак з накрыўкай, які я ужо і купіла, а на выхадных я каву п'ю зусім іншымі аб'ёмамі. Вось гэта бяда так бяда, нават не ведаю, што рабіць))
@noele4ka А сіліконавая не падыдзе? Накшталт такой
@arehana а калі кубкам матляць, з яго не будзе кава вылівацца?
@noele4ka Тады не падыдзе. Гэта больш каб не астыла і каты не пілі вады з майго кубачку
@arehana там проста трэба па лесвіцах і праз дзверы ісці, складана звычайны кубак несці, расплёскваецца(