На жаль, беларускай мовы ў дуалінга пакуль што няма, вывучаю ангельскую праз рускую і украінскую праз ангельскую. Але лічба уражвае)

Прынамсі, мяне, якая ніколі замежныя мовы не любіла і пачала крыху вывучаць ну як раз 800 дзён таму)

Іранічна, што на тым тыдні я выходжу працаваць у школу вывучэння замежных моў)

Прыгожа гэтая сава выглядае на віджаце (асабліва мне падаецца, што там няма подпісу акрамя лічбы)
@noele4ka Раздражняе, калі ў перапынках паміж заданнямі яны выхваляюцца тым, як дапамагаюць асвойваць рэдкія мовы. І дзе беларуская?! Нават казаскай няма.
@ALoiteringFlaneur наконт беларускай гэта к беларусам пытанне, бо каб мова з'явілася, патрэбна каб нехта запісаў усе словы голасам, а гэта цяжкая праца.