Паказалі дзецям Гародню нарэшце. Нашпацыравалі ў першы дзень 20 тыс. крокаў, у другі - 25 тыс. 💪 Дзеці, канешне, енчылі, але ж хадзілі )) Сказалі, што горад вельмі прыгожы і было б добра яшчэ ў які прыгожы беларускі горад паехаць. Думаем вось, ці ёсць што блізкае па прыгажосці да Гародні 🙄
Гарадзенскія панадворкі. У апошнім двары мы якраз жылі, за аркай - Савецкая
З Лютэранскай кірхай татальна не шанцуе. За пяць год атрымалася толькі раз патрапіць унутр. Ці рэстаўрацыя, ці проста зачынена, як гэтым разам (
Від на Стары замак з боку Старога маста і з боку Каложы
Такі вось экстрэмізм знайшлі. Спадзяюся, Бондаравай на вочы ён не трапіць
Кожны раз, як бачу Нёман, у галаве пяе Вайцюшкевіч ))
А тут - Кася ))
Кавярня Прафітроля на Віленскай, вельмі смачныя кібінаі, круасаны, прафітролі, чыабата і наогул усё, што паспелі паспрабаваць 😊
Завяршальны акорд гэтай справаздачы😊