а ведаеш...
думаю, ведаеш.
калі градзіны кветку б'юць
можна проста стаяць,
і глядзець,
і чакаць.
але можна у рукі
сябе узяці
і паставіць заслону,
каб кветку схаваці
ад ліха.
праўда,прыйдзецца трохі
спіне, галаве і плячам
пацярпець.
але пройдзе твой боль,
а кветка сама
застанецца
жывой
@bajun_kot Твой?
@Hramadzianin так, мой
@bajun_kot Шыкоўна👍
@Hramadzianin дзякуй! я толькі пачынаю пісаць вершы, таму Вашая ацэнка мне вельмі важная