@itbeard Прасцей кажучы, гэта новы франтавы фрэймворк, у якога ўжо стабільная версія. Фішка ў чым: пры першым рэндэры, сервер серыялізуе ўсе дадзеныя ў атрыбуты HTML вузлоў. Затым падгружаецца маленькі (пару кб) загрузчык Qwik, які падпісваецца на ўсе падзеі. Усе апрацоўшчыкі падзей захоўваюць у сабе толькі тэкставую спасылку на файл з апрацоўшчыкам. Сам код падгружаецца толькі калі карыстач запускае падзею. Такія нанафрантэнды атрымліваюцца)
Ну увесь сінтаксіс як у рэакце.