Паважаныя беларусы! Мне патрэбна дапамога ))
Пачынаю шукаць працу 😬
Скажыце, па вопыту, на што глядзець на сумоўі (не іт), што пытаць? Ну, стандартнае я ведаю, але можа ёсць нешта невідавочнае?
Божачкі, адчуваю сябе дурнем (толькі гэта сакрэт, так я смелая і крутая)
@kara_karycy
Варта ўдакладняць, што абодва бакі кажуць пра адну і тую ж суму аплаты на рукі. Каб не апынулася потым "вой, а мы мелі на ўвазе да адлічэнняў".
Выпрабавальны тэрмін - добра, таму што не толькі кампанія прыглядаецца да супрацоўніка, але і супрацоўнік да кампаніі.
Тэарэтычна можна дамовіцца на пару неаплачаных дзён на паглядзець. Але выпрабавальны тэрмін у адзін-тры месяцы павінен быць аформлены і аплачвацца.
І кожнае сумоўе - досвед.
@arehana вось некалькі дзен мне таксама б цікава было, бо я патыпу зараз у адпуску, а паглядзець цікава што ды як. Дзякуй вялікі! Пра аплату запісала сабе ))
@kara_karycy я на першым сумоўі ўвогуле забылася пра аплату спытацца 😸, так узрадавалася , што бяруць. А ўжо даволі дарослая была
@arehana 😆😆😆 таму мне і трэба ўсё пісаць )))))