Паважаныя беларусы! Мне патрэбна дапамога ))
Пачынаю шукаць працу 😬
Скажыце, па вопыту, на што глядзець на сумоўі (не іт), што пытаць? Ну, стандартнае я ведаю, але можа ёсць нешта невідавочнае?
Божачкі, адчуваю сябе дурнем (толькі гэта сакрэт, так я смелая і крутая)

@kara_karycy як рыхтавацца:
🔸пашукаць інфармацыю аб кампаніі,
🔸падрыхтаваць аповед пра сябе, паспрабаваць прамовіць яго перад люстэркам, зрабіць запіс і паглядзець, як гэта гучыць/выглядае
🔸 падрыхтаваць спіс пытаньняў да вакансіі і кампаніі
падчас сумоўя:
🔹 памятаць, што гэта не апошняе месца працы, таму не варта надта хвалявацца
🔹 кажыце праўду або не не кажыце нічога, ніякай хлусьні!
🔹 будзьце ветлівымі, але цьвёрда прытрымлівайцеся сваіх патрабаваньняў
🔹 некалькі этапаў - ок

посьпехаў! 😉

@vagabond_cat які адказ падрабязны! Дзякуй вялікі!!
Выпрабавальны тэрмін таксама ок, наколькі я разумею? Але павінны аформіць афіцыйна і аплочваць яго (толькі, магчыма, менш), так?
@kara_karycy усё так, афіцыйнае афармленьне з адзнакай, што гэта выпрабавальны тэрмін. падчас яго як працадаўца, так і вы можаце скасаваць вашы працоўныя зносіны без аніякіх санкцый з іншага боку.