Паважаныя беларусы! Мне патрэбна дапамога ))
Пачынаю шукаць працу 😬
Скажыце, па вопыту, на што глядзець на сумоўі (не іт), што пытаць? Ну, стандартнае я ведаю, але можа ёсць нешта невідавочнае?
Божачкі, адчуваю сябе дурнем (толькі гэта сакрэт, так я смелая і крутая)
@kara_karycy глядзець ці чалавек нармалёвы :)
Ну а так стандартнай, прабегчыся па яго досведу, распавесці пра сябе кампанію і вакансію, пацікавіцца ці яму яно падыходзіць, пазапытвацца па прафесійных ведах, неабходных вам
@itbeard а мне наадварот, з другога боку, з боку нармалёвага чалавека 😆
@kara_karycy ну то рыхтуйся па апісанню вакансіі, ну і абавязкова прыгуглі кампанію каб на сусоўі пра яе ўсё даведацца. Гэта адзначыць тваю зацікаўленасць+ даведаешся ўсё аб кампаніі, на якую мо будзеш працаваць)
@itbeard пайду з запісамі ў нататніку, як дарослая 😁