"Скарачэньне часу карыстаньня сацсеткамі можа палепшыць здароўе"
cybulinka.
Скарачэньне часу карыстаньня сацсеткамі можа палепшыць здароўе. Цягам трох месяцаў каманда навукоўцаў вывучала ўплыў на фізычнае й псыхалягічнае здароўе скарачэньня часу карыстаньня сацсеткамі на 15 хвілінаў. Ахвотнікаў падзялілі на тры групы: першая – кантрольная, другой прапанавалі проста скараціць час на сацсеткі, а трэцяй трэба было займацца пэўнымі справамі ў вызваленыя 15 хв. Вынікі паказалі, што скарачэньне часу на сацсеткі палепшыла імунную функцыю на 15%, сон – на 50% і на 30% паменшыла дэпрэсіўныя сымптомы. Яшчэ цікава, што ў выпадку другой групы, фактычнае скарачэньне часу было каля 40 хв. замест 15, а ўдзельнікі з кантрольнай групы й з той, дзе трэба было займацца пэўнымі справамі ў вызвалены час, сталі больш часу сядзець у сацсетках на 10 і 25 хвілінаў адпаведна.
