@gened0w @Hucyk Усё там правільна.
У ſ бывае гарызантальная палоска злева (важна: менавіта злева, яна ніколі не заходзіць правей за вертыкальную)
А ў f, наадварот, гарызантальная палоска заўсёды мусіць быць правей за вертыкальную.
На вашых карцінках f не знайшоў, але калі ў вас ёсць поўная карта, пашукайце там назвы з f: гарантую, яна будзе выглядаць не так, як ſ
Гл. прыклад: добра бачна палачку ў ſ у санетах Шэкспіра (напр. у слове glaſſe 'шкло' — параўнайце з face 'твар' у тым жа радку)
@Zhl13 @gened0w @Hucyk У большасці моў няма розніцы. Але ў славенцаў была арфаграфія, дзе яны адрозніваліся.
Чаму так? Ну, я не ведаю.
Маё разуменне: спачатку кнігадрукаванне абапіралася на рукапісную традыцыю. Пісцы мелі шмат варыянтаў літар (напрыклад, r у некаторых месцах пісалі ꝛ ) і скарачэнняў (напрыклад, que пісалася як штосьці накшталт q3), і спачатку друкаваныя кнігі гэта капіравалі.
А потым гэтыя варыянты, прыдуманыя для хуткага пісьма і непатрэбныя ў друку, паступова адкідваліся.