Прылукі. Мінскі раён, Сакавік 2025 (Pryluki. Minsk district, March 2025)
1. Першапачаткова тут быў кляштар. Але яго даўно (1740) перабудавалі пад палац. Шмат разоў мяняў сваіх гаспадароў. Пасля першага пажару (1868) новы ўладальнік Эмерык Гутэн-Чапскі вырашыў аднавіць і крыху вярнуць будынку гістарычнае аблічча. Яго сын быў тройчы галавой Мінска. Служылі ў тыя часы расейскаму імператару. Што тут адбывалася пасля 1917 г., я так і не знайшоў. Вычытваў асобныя зрыўкі гісторый.
У 1926 тут здымалі фільм "Лясная быль", дзе можна ўбачыць кадры з палацам тых часоў.
У другую сусветную палац зноў моцна пацярпеў. Але сюды вырашылі пасяліць інстытут аховы раслін. Па такой справе будынак аднавілі. Белая прыбудова злева - навадзел. 200-гадовых дрэў у парку не памятаю. Але быццам былі здаравенныя пні. Гэта недакладна.

2. Акрамя палаца стаіць былая стайня-карэтная, лядоўня і вялікі гаспадарчы двор. Подпісы на карце, на шыльдах і ў інтэрнэце адрозніваюцца. Ісціна недзе пасярэдзіне. Архітэктура другой паловы 19 ст.
3. Піваварня або бровар. Быў адноўлены, але неяк не да канца. "Аконныя рамы" ад шкла ўжо адклейваюцца.
4. Флігель або спіртзавод. Я ведаю, як выглядалі спіртзаводы. Тут я больш веру шыльдзе, што гэта жылы дом.
5. Дом для працоўных. Ён жа флігель. Пытанняў не выклікае.
6. Хлебны свіран. Прыгожы будынак, з рознымі кратамі ў вокнах. Ячэйкі такіх памераў, што і мышка праскочыць, і хлебушек прасунуць можна...
.
#прилуки #усадьба #хоздвор #чапский #гуттен_чапский #падарожжапабеларусi #міншчына #прылукi #фотаздымкі #гістарычнаепадарожжа #гісторыя #сядзіба #флигель #бровар #пивоварня #амбар #свиран #кирпичи #bricks #history
#historia #pryluky #belarus #trip #architecture #флігель #свіран #вёска #country #village #pryluki
#дворец #чапский #падарожжапабеларусi #беларусь #міншчына #палац