Сядзібны дом Здраеўскіх, 19 ст. Студзень 2025 года.
Ад былога маёнтка засталіся яшчэ руіны гаспадарчай пабудовы (бровар ці яшчэ нешта), масток праз ручай, які ўпадае ва Улу. Там яшчэ шмат цікавага можна ўбачыць.
Гады тры-чатыры таму гэты дом купілі, але нічога з ім не робяць. Добра гэта ці дрэнна - час пакажа. Пры СССР тут жылі вайскоўцы з бліжэйшай часткі.
Мост праз рэчку Ула каля закінутага маёнтка трохі правіс і тычыцца вады. А што будзе вясной? Знясе ці не? Па дарозе назад пасля ўсяго ўбачанага наткнуўся на сляды звера. Агульнымі намаганнямі вырашылі, што праходзіла ваўчаня кусаць кагосьці за ... (працягніце самі)
#усадьба #побеларуси #падарожжа #дом #назакате #заброшка #абандон #снег #зима #сядзіба #маёнтак #прыгажосць #страчанаяспадчына #abandoned #lost #belarus #historical #house #oldstyle #country #межица #межыца #витебщина
#мост #река #висячиймост #подвесноймост #bridge #river #outdoors #extreme #экстрим #волнение #течение #волк #ваўчаня #wolf